0 %

Инструкция на Беларуская

Расчет напольного
покрытия
Рассчитайте, сколько ламината потребуется для вашего помещения быстро и просто
Укладка и эксплуатация

Да, падчас і пасля кладкі кліматычныя ўмовы ў памяшканні павінны адпавядаць наступным патрабаванням:

  • тэмпература паветра ў памяшканні > +18° С;
  • тэмпература паверхні падлогі > +15° С;
  • адносная вільготнасць паветра 40% - 70%.
    instructions-5
    instructions-5

Перад пачаткам кладкі, без адкрыцця пакавання, на 48 гадзін змясціце ламініраваныя падлогі ў памяшканне, дзе павінна прайсці кладка.

instructions-6

Усе паверхні павінны адпавядаць агульным тэхнічным патрабаванням і, з улікам дзеючых нарматываў, быць прыдатнымі для кладкі. Пры падрыхтоўцы паверхні для кладкі адмысловая ўвага павінна быць накіравана на выкананне наступных патрабаванняў:

  • сухасць, норма ўтрымання вільгаці (паказана вагавая вільготнасць) для пліт перакрыццяў – 5%, для цэментава-пяшчаных сцяжак – 5%, для дашчанай падставы – не больш за 7%;
    instructions-7
  • гладкасць (максімальны перапад узроўню падлогі на адзін метр не больш за 3 мм);
    instructions-2
  • цвёрдасць/апорная здольнасць;
  • чысціня паверхні для кладкі.
    instructions-3

Акрамя бясшвоўных падлог, у якасці паверхні для кладкі могуць служыць таксама падлогі з ПВХ, пакрыцці з лінолеума, гумы ці дрэва, калі яны адпавядаюць вышэй пералічаным умовам.

Непрыдатнымі лічацца тэкстыльныя падлогавыя пакрыцці.

Абмежавана прыдатнымі лічацца цёплыя падлогі з электрычным падагрэвам.

Ламінаванае падлогавае пакрыццё можа быць пакладзена на падлогу з вадзяным падагрэвам. У гэтым выпадку скарыстайцеся інструкцыямі вытворцы падлогі з вадзяным падагрэвам.

Цёплыя падлогі з электрычным падагрэвам прынцыпова прыдатныя для выкарыстання з ламінаванымі падлогамі, калі награвальныя элементы ўбудаваны ў бясшвоўную падлогу ці ў бетонны пласт і не ляжаць на ім у выглядзе плёнкавага электранагравальніка.

Увага! Тэмпература паверхні не павінна перавышаць 28°C.

instructions-28c

Цёплыя падлогі на базе рэгуляваных плёнкавых электранагравальнікаў могуць быць прыдатныя для выкарыстання з ламінаванымі падлогамі, калі вытворца награвальніка забяспечвае тое, што тэмпература паверхні ніколі не перавысіць 28°C. Стандартныя цёплыя падлогі на базе плёнкавых электранагравальнікаў пры экстрэмальных перападах тэмпературы выпрацоўваюць тэмпературу паверхні, якая нашмат перавышае 28°C, і таму лічацца непрыдатнымі ў якасці паверхні для кладкі.

  1. Перад кладкай варта праверыць масніцы на наяўнасць магчымых бачных дэфектаў. Кладка пашкоджаных масніц забаронена. 
    instructions-13
  2. Для зборкі ламінаваных падлог Вам запатрабуецца: рулетка, аловак, піла, распоркі для трымання адлегласці да сцяны, поліэтыленавая плёнка таўшчынёй 0,2 мм, гукаізаляцыйная падкладка вышынёй не больш за 3 мм і, ў некаторых выпадках, клей. 
    instructions-9
  3. Паверхня бясшвоўнай падлогі ці падлогі на мінеральнай аснове павінна цалкам пакрывацца вільгацеахоўнай поліэтыленавай плёнкой. Пры гэтым на стыках паласы плёнкi павінны ўкладвацца з накідам не меней 200 мм. Таксама для ўсіх паверхняў для кладкі рэкамендуецца гукаізаляцыйная падкладка. Падкладка ўкладваецца ўсутыч, г.зн. без накіда (гл. малюнак 1 на пакаванні). 
    instructions-10
    instructions-11
    instructions-12
  4. Элементы ламінаванага надлогавага пакрыцця заўсёды ўкладваюцца плывучым спосабам.
  5. Нерухомае змацаванне масніц з паверхняй для кладкі (клей, шрубы, цвікі) не дапускаецца. 
    instructions-8
  6. Мінімальны зрух стыкаў масніц суседніх радоў – 200 мм. 
    instructions-19
  7. Кампенсацыйны зазор ва ўсіх цвёрдых будаўнічых паверхнях – 8-10 мм. 
    instructions-17
  8. Ва ўсіх дзвярных праёмах, пераходах, памяшканнях са складанай канфігурацыяй, а таксама памяшканнях, якія маюць больш 10 м у даўжыню ці шырыню, варта ўстаўляць перахаднікі/ парожкі. 
    instructions-25
    instructions-26
  9. Рэкамендуецца ўкладваць падлогавыя пакрыцці такім чынам, каб святло з акна памяшкання падала паралельна стыкам масніц па падоўжным боку. У гэтым выпадку швы паміж падлогавымі пакрыццямі будуць меней прыкметныя. 
  1. Разгледзіце масніцы, знайдзіце на іх паз (A) i грэбень (B).

    instructions-14

    Пачніце кладку першага раду з далёкага левага вугла памяшкання. Укладвайце так, каб абодва бакі масніцы з грэбнем (B) былі звёрнуты да сцяны. Пачніце кладку і ўсталюйце распоркі для трымання адлегласці да сцяны.

    instructions-15
    instructions-17

    Збірайце рад, злучаючы масніцы па папярочным боку адну за адной, наступным чынам: да першай і кожнай наступнай пакладзенай масніцы прыкладайце новую, пад вуглом уводзячы яе грэбнем у паз ужо пакладзенага элемента. Затым апускайце масніцу, пакуль яна цалкам не будзе пакладзена на падлогу.

    instructions-16
  2. Адмерайце на апошняй масніцы першага раду патрабаваную даўжыню і адпілуйце элемент па метцы. Пачніце кладку другога рада з рэшткі апошняй масніцы першага раду, калі яе даўжыня не менш 200 мм. Кладку ўсіх наступных радоў варта пачынаць з рэшткі масніцы папярэдняга раду.

    Увага! Пры кладцы кантавыя стыкі масніц кожнага наступнага раду павінны быць зрушаны мінімум на 200 мм адносна стыкаў масніц папярэдняга раду. Укладваючы пакрыцці з фаскай і/ці адмысловым дэкорам (напрыклад, якія імітуюць плітку) неабходна сачыць, каб зрушэнне было раўнамерным і адпавядала фасцы і малюнку.

    instructions-19
  3. Зборку другога і наступных радоў пачніце са злучэння масніц рада паміж сабой па папярочным боку.

    Пасля таго як рад будзе сабраны, прыпадыміце яго, пад вуглом устаўце грэбнем у паз папярэдняга раду і апусціце да поўнага зачынення замка па ўсёй даўжыні рада.

    instructions-20
    instructions-21
    instructions-22
    instructions-23
  4. Каб максімальна дакладна адрэзаць элементы апошняга раду:

    • з дапамогай масніцы, размешчанай на адлегласці 8-10 мм ад сцяны, зрабіце на перадапошнім радзе метку;
    • дэўсталюйце гэты рад і адрэжце лішнія часткі масніц па Вашай метцы;
    • пакладзіце перадапошні рад з новых масніц;
    • выкарыстайце рад абрэзаных масніц у якасці завяршальнага.

Пры кладцы ў памяшканнях грамадскага і камерцыйнага прызначэння варта ўлічваць характэрныя для такіх памяшканняў сярэднія ўзроўні вільготнасці. Для гэтых выпадкаў прадугледжана склейка элементаў адмысловым клеем. Клей наносіцца на верхні грэбень такім чынам, каб пры кладцы элементаў рэшткі клею выступалі вонкі па ўсіх злучальных швах элемента. Рэшткі клею можна выдаліць з верхняй часткі масніцы неадкладна ці даўшы клею трохі прасохнуць.

instructions-31
instructions-32
instructions-33

Увага! Пераканайцеся ў тым, што пасля нанясення клею паміж масніцамі не засталося зазораў.

Рэкамендуецца ўкараціць дзвярныя вушакі на сумарную вышыню ламініраванага падлогавага пакрыцця і падкладкі. Затым падлогавае пакрыццё варта класці так, каб масніца ўваходзіла пад дзвярны вушак, утвараючы пры гэтым кампенсацыйны зазор (8-10 мм) паміж падлогавым пакрыццём і сцяной і/ці іншай падлогай. У выпадку калі Вы канчаеце кладку каля падобнага дзвярнога вушака, на гэтым участку неабходна стамескай выдаліць зашчапку на выступаючай ніжняй частцы паза ўжо пакладзенай масніцы, каб новая масніца магла быць устаўлена роўна ляжачай. На гэтым участку злучэнне забяспечваецца адмысловым клеем.

Калі дзвярныя вушакі не паддаюцца пакарочванню, як, напрыклад, металічныя вушакі, швы паміж ламінаванай падлогай і сцяной і/ці іншай падлогай павінны быць запоўнены эластычнай масай ці зачынены адпаведнымі завяршальнымі профілямі.

  • Вымерайце становішча труб і адзначце яго на масніцы з улікам кампенсацыйнага зазору.
  • Прасвідруеце адтуліны памерам прыкладна на 16 мм больш дыяметра труб.
    instructions-27
  • Адпілуйце частку масніцы пад вуглом 45° да адтулін.
    instructions-28
  • Выразаную частку падганіце к астатнім i прыклейце.
    instructions-29
  • На ножках мэблі ўсталюйце лямцавыя пракладкі.
    instructions-S1
  • Пры перастанове цяжкай мэблі прыўздымайце яе. 
    instructions-S4
  • Ролікі канап і крэслаў павінны быць мяккага тыпу.
    instructions-S2
  • Працірайце падлогу не мокрай, а толькі злёгку вільготнай анучай.
    instructions-S5
    instructions-S6
  • Пры праліцці вады на падлогу варта адразу ж яе выдаліць.
    instructions-S10
  • Не ўжывайце абразіўных рэчываў і іншых мыйных сродкаў, якія могуць пашкодзіць падлогавыя пакрыцці шараваннем.
  • Не цыклюйце падлогу, не пакрывайце яе воскам ці лакам.
    instructions-S11
  • Дапускаецца выкарыстанне пыласосаў сухога прыбірання.
    instructions-S9
  • Выкарыстанне пыласосаў вільготнага прыбірання (мыйных пыласосаў) і параачышчальнікаў забаронена.
    instructions-S12
  • Засцерагайце падлогавыя пакрыцці ад грубага бруду, выкарыстоўваючы ва ўваходнай зоне гразеўлоўныя дыванкі. 
    instructions-S3
  • Мыючыя сродкі для падлогавых пакрыццяў павінны быць на аснове спірту ці воцату. Таксама ў якасці ачышчальніка могуць быць скарыстаны бензін, сродкі для здымання лаку, універсальны плямавыводнік. 
  • Не дапускаецца ўжыванне ачышчальнікаў, якія ўтвараюць плёнку. Да іх ставяцца сродкі для мыцця посуду, вадкае мыла і да т.п.
    instructions-S7
    instructions-S8
  • Калі, нягледзячы на трываласць ламініраваных падлог, усё ж будзе выяўлена  пашкоджанне, невялікія пашкоджаныя месцы можна адрамантаваць адмыслова прызначанай для гэтага фармовачнай пастай. У выпадку пашкоджання ўсёй масніцы яе павінен замяніць спецыяліст. Пры неабходнасці звяртайцеся, калі ласка, да Вашага пастаўшчыка.
  1. Дадзеная гарантыя распаўсюджваецца на ламінаваныя падлогавыя пакрыцці LA MOENA, пакладзеныя ў жылых памяшканнях з улікам патрабаванняў, прадугледжаных інструкцыяй па кладцы і эксплуатацыі.
  2. Гарантыйным выпадкам з’яўляецца пашкоджанне масніцы падлогавага пакрыцця ў выглядзе сцірання ці поўнага выдалення ахоўнага пласта і пласта дэкаратыўнай паперы пад ім. Гэта пашкоджанне павінна быць добра прыкметным і дасягаць памераў не менш 1 см. 
  3. Невялікія ўвагнутасці без расколін ці сколванняў на паверхні, утвораныя ў выніку падзення прадметаў побытавага прызначэння, да гарантыйных выпадкаў не ставяцца. Пашкоджанні, выкліканыя прадметамі з вострымі краямі, таксама выключаюцца з гарантыі.
  4. Гарантыя не распаўсюджваецца на чыста вонкавыя пашкоджанні, напрыклад, забруджванні па прычыне сцірання прадметамі мэблі або на ўвагнутасці. 
  5. Гарантыя не пакрывае шкоду па прычыне выкарыстання падлогавых пакрыццяў не па прызначэнні, аварый, дзеяння акалічнасцяў непераадольнай сілы і іншых акалічнасцяў, якія не з’яўляюцца тыповымі для жылых памяшканняў.
  6. Гарантыю нельга перадаваць іншай асобе, яна належыць толькі прамому пакупніку. 
  7. Выдаткі на кладку і дэмантаж пашкоджанага падлогавага пакрыцця з гарантыі выключаюцца. 
  8. Вытворца пакідае за сабой права да прыняцця рашэння пра прызнанне гарантыйнага выпадку ў асобе сваіх прадстаўнікоў, або прадстаўнікоў дыстрыбутара, агледзець аб’ект, у якім было пакладзена падлогавае пакрыццё, на прадмет выканання патрабаванняў па кладцы і эксплуатацыі. 

* Гарантыя распаўсюджваецца на сціранне паверхні ламінату.
1) Клас
2) Тэрмін гарантыі для хатняга выкарыстання
3) Тэрмін гарантыі для камерцыйнага выкарыстання.